Што такое Atlantida
Atlantida — гэта свабодны (GPL) шматмоўны слоўнік, напісаны на Java. Ён дазваляе перакладаць словы з адной мовы на іншую і агучваць іх. Ад вэрсіі 0.15 Atlantida выкарыстоўвае фармат слоўнікаў XDXF.
Як усталяваць і запусьціць Atlantida
1) Пераканацца, што на кампутары ёсьць Java Runtime Environment (асяродзьдзе выкананьня Java) вэрсіі 5.0, абнаўленьне 6, ці пазьнейшай. Для гэтага надрукаваць java -version у камандным радку, павінна зьявіцца: java version “1.5.0_06”
JRE можна сьцягнуць з http://java.com/en/download/manual.jsp, або http://java.sun.com
2) Сьцягнуць тэкставыя слоўнікі са сховішча XDXF і распакаваць іх у выбраную тэчку.
3) Сьцягнуць файл зьвестак гукавага слоўніка sounds.tar.bz2 і распакаваць яго ў тэчку, куды былі распакаваныя тэкставыя слоўнікі, каб дрэва тэчак выглядала прыблізна так:
my-dictionaries |- sounds | |- a | |- b | - ... | |- eng-rus_muller | |- dict.xdxf | - icon16.png | |- Webster_1913 | |- dict.xdxf | - icon16.png |- ...
4) Сьцягнуць праграму Atlantida з http://sourceforge.net/projects/atla
У пакеце “atla” знайсьці файл “atlaXX.jar” і сьцягнуць яго ў тэчку, дзе знаходзяцца ўсе праграмныя файлы, ці іншую тэчку на выбар.
5) Адчыніць акно каманднага радка, перайсьці ў тэчку, дзе пакладзены файл, і запусьціць яго: java -Xmx500M -jar atlaXX.jar
Пры першым запуску Atlantida праграма запытае пра тэчку, дзе пакладзеныя файлы слоўнікаў і створыць файлы канфігурацыі і індэкса ў тэчцы ~/.atla. Пры першым запуску і кожны раз, калі дадаецца ці выдаляецца слоўнік, Atlantida будзе абнаўляць файл індэкса, для чаго патрабуецца шмат памяці. Таму патрэбная опцыя -Xmx500M — безь яе пры індэксацыі вялікіх слоўнікаў будзе зьяўляцца памылка недахопу памяці (OutOfMemoryError).
Задаваць пытаньні ці даваць прапановы можна на форуме.
Апошняе абнаўленьне старонкі: 2007-01-21 (пераклад на беларускую мову © Дзьмітры Габінскі).